БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата

17.07.2025 / 13:3

Nashaniva.com

На вайсковым палігоне ў Чарнігаўскай вобласці адбылася трагедыя — адзін з курсантаў адкрыў агонь па інструктарах. Загінулі двое вайскоўцаў.

Учора пра гібель афіцэраў на палігоне пісалі ў сацсетках. Сёння паліцыя пацвердзіла здарэнне без падрабязнасцяў.

«Учора ў паліцыю паступіла інфармацыя пра тое, што на тэрыторыі вучэбнага цэнтра падчас стральбы курсант зрабіў стрэлы з аўтаматычнай зброі ў бок інструктараў-вайскоўцаў. У выніку атрыманых раненняў двое вайскоўцаў загінулі», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Прычыны забойства невядомыя.

Паліцыя Чарнігаўскай вобласці затрымала падазраванага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула