БЕЛ Ł РУС

З-за падтапленняў у Мінску ўчора назіраліся збоі ў руху грамадскага транспарту да гадзіны

17.07.2025 / 10:16

Nashaniva.com

16 ліпеня з 16:30 да 17:30 у выніку праходжання навальнічнага фронту ў Мінску выпала да 12 мм ападкаў (пры сярэднемесячнай норме 98 мм), былі падтоплены чатыры ўчасткі дарог.

Былі зафіксаваныя 4 выпадкі прыпынення руху (да 57 хвілін) грамадскага транспарту.

У 17:54 ратавальнікам паступіла паведамленне аб падмыве схілу з наступным абрушэннем участку (2х4 м) асфальтаванай аўтастаянкі і бардзюрнага каменя на тэрыторыі «Экспабела» Мінскага раёна. Пацярпелых няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула