БЕЛ Ł РУС

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці

17.07.2025 / 9:35

Nashaniva.com

Жывёла знаходзілася ў Сеніцы каля дзіцячай пляцоўкі.

17 ліпеня каля 01:00 паступіла паведамленне, што драпежніка заўважылі на дзіцячай пляцоўцы ў адным з двароў па вуліцы Васільковай.

Нарад, які выехаў на сігнал у складзе ўчастковага інспектара і міліцыянера-кіроўцы, застаў жывёлу на ўказаным месцы. Воўк павёў сябе агрэсіўна і пачаў кідацца на супрацоўнікаў міліцыі.

Па ўсіх вонкавых прыкметах было відаць, што ў жывёлы шаленства, міліцыянеры застрэлілі яе.

Міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым дадзена ўказанне аб заахвочванні супрацоўнікаў за самаадданасць.

Чытайце таксама:

Злавілі таямнічую жывёлу, што палохала жыхароў Прылукаў і Сеніцы пад Мінскам

Каментары да артыкула