Расійская чыгунка думае запусціць цягнікі «Сапсан» у Мінск
Расійскія чыгункі пасля запуску высокахуткаснай чыгункі (ВХЧ) паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам плануюць пераставіць цягнікі «Сапсан» на маршруты Масква — Мінск, піша РІА «Навіны».
Wikimedia commons
Як патлумачыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Іван Калеснікаў, канкрэтныя маршруты для цягнікоў пасля адкрыцця высакахуткаснай магістралі яшчэ не вызначаны. Пытанне будзе праапрацавана бліжэй да моманту запуску высакахуткаснай чыгункі.
— Але відавочнымі з’яўляюцца шэраг хуткасных напрамкаў. У цяперашні час мы разглядаем некалькі варыянтаў маршрутаў: Масква — Мінск, Масква — Ніжні Ноўгарад, Масква — Варонеж. Гэты рухомы састаў без працы не застанецца, — сказаў І. Калеснікаў.
«Сапсан» — высакахуткасныя электрацягнікі з сямейства электрацягнікоў «Velaro» вытворчасці кампаніі «Siemens»,