БЕЛ Ł РУС

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

17.07.2025 / 8:48

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Літвы 16 ліпеня выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі і ўручыла яму ноту пратэсту ў сувязі з залётам 10 ліпеня з Беларусі ў Літву расійскага беспілотніка «Гербера».

10 ліпеня расійскі дрон упаў на тэрыторыі Літвы. Міністэрства замежных спраў Літвы настойліва патрабуала ад Беларусі як мага хутчэй прадставіць тлумачэнні адносна гэтага інцыдэнту і прыняць усе неабходныя меры, каб у будучыні падобныя інцыдэнты не паўтараліся.

Сёння ў Сейме Літвы адбудзецца закрытае пасяджэнне Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне, дзе абмяркуюць інцыдэнт з дронам.

Расійскі беспілотны апарат тыпу «Гербера» (імітацыя іранскага Shahed-136, які выкарыстоўваецца для перагрузкі сістэм супрацьпаветранай абароны) разбіўся 10 ліпеня каля 11:40 па літоўскім часе на тэрыторыі Літвы, у раёне закрытага пункта пропуску Шумскас, прыкладна за 1 км ад мяжы з Беларуссю.

Паводле інфармацыі даследчыкаў, перад падзеннем дрон суправаджаў верталёт Мі-35М Вайскова-паветраных сіл Беларусі, які спрабаваў яго збіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула