Украінскія беспілотнікі атакавалі некалькі расійскіх гарадоў
Усяго над расійскімі рэгіёнамі былі збітыя 122 беспілотнікі.
Ілюстрацыйнае фота AP Photo/Efrem Lukatsky, File
Тэлеграм-канал мэра Масквы Сяргея Сабяніна заявіў, што зенітчыкі збілі тры беспілотнікі, што ляцелі на Маскву.
Выбухі і ўспышкі ў небе чулі і бачылі жыхары вёсак Лыткіна і Бакаева і Зеленаграда, а жыхары сяла Алабушава паведамлілі пра перабоі з электрычнасцю.
Усе гэтыя тры вёскі размешчаны побач з Зеленаградам, які адміністратыўна ўваходзіць у склад Масквы, але фізічна з'яўляецца асобным горадам і знаходзіцца на паўночны-паўночны захад ад расійскай сталіцы.
У Варонежы ўкраінскі беспілотнік урэзаўся ў верхнія паверхі шматпавярховага дома, пацярпелых няма.
Расавіяцыя ў пачатку шостай раніцы па мясцовым часе абвясціла пра часовае закрыццё пецярбургскага аэрапорта «Пулкава».
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка япаведамляў, што ў вобласці «абвешчана небяспека БПЛА», а расійскія маніторынгавыя каналы прыкладна ў той жа час папярэджвалі пра небяспеку налёту дронаў жыхароў раёнаў, размешчаных на поўдзень і паўднёвы захад ад Санкт-Пецярбурга.
Паведамленні пра атаку дронаў паступаюць і з горада Шчокіна ў Тульскай вобласці.