Медыянны заробак у Беларусі за год павялічыўся амаль на 20%
За май 2025 года медыянны заробак у Беларусі склаў 2014 рублёў. Гэта на 19,3% больш, чым у тым жа месяцы летась (1688 рублёў), вынікае са статыстыкі Белстата.
Самы высокі паказчык зафіксаваны ў сферы горназдабыўной прамысловасці — 4376,6 рубля. У пяцёрку таксама ўвайшлі:
- дзейнасць паветранага транспарту — 3964 рублі;
- інфармацыя і сувязь — 3540,1 рубля;
- дзейнасць трубаправоднага транспарту — 3117,7 рубля;
- аптовы і рознічны гандаль аўтамабілямі, матацыкламі і іх рамонт — 2932,4 рубля.
Найменшы медыянны заробак зафіксаваны ў наступных сферах:
- аказанне іншых відаў паслуг — 1416,6 рубля;
- творчасць, спорт, забавы і адпачынак — 1382,4 рубля;
- паштовая і кур'ерская дзейнасць — 1439,4 рубля;
- адукацыя — 1520,2 рубля;
- рыбалоўства і рыбаводства — 1544,3 рубля.
Медыянны заробак — гэта сума, якая дзеліць усіх работнікаў на дзве роўныя часткі: палова атрымлівае менш за яе, палова — больш. У адрозненне ад сярэдняга заробку, ён лепш адлюстроўвае рэальны ўзровень даходаў, бо менш залежыць ад крайніх значэнняў і дапамагае ацаніць сацыяльную няроўнасць.
Для параўнання: сярэдні (намінальны налічаны) заробак у маі склаў 2652 рублі — таксама амаль на 20% больш, чым год таму (2219 рублёў).
Чытайце таксама:
Мінпрацы запусціла чат-бот для паведамленняў пра затрымкі заробкаў
Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі
У Беларусі актыўна будуюць дзяржаўныя майнінгавыя фермы. Яны дапамогуць падняць эканоміку?