БЕЛ Ł РУС

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў

16.07.2025 / 7:50

Nashaniva.com

У ноч на сераду Крывы Рог стаў аб’ектам аднаго з наймагутнейшых удараў з боку Расіі.

«Такога яшчэ не было. Балістычная ракета і 28 шахедаў адначасова. Дзякуй Богу — без страт, персанал знаходзіўся ў сховішчах. Але, на жаль, пацярпеў хлопец 17 гадоў. Цяжкі, цяпер лекары змагаюцца за яго жыццё», — напісаў старшыня рады абароны Крывога рога Аляксандр Вілкул.

У выніку атакі цалкам разбурана прамысловае прадпрыемства.

Па словах Вілкула, у горадзе было зафіксавана каля 20 прамых траплянняў, яшчэ 15 дронаў былі заўважаны ў паветры падчас атакі. У выніку масіраванага налёту адбыліся буйныя адключэнні электраэнергіі, сістэма водазабеспячэння была пераведзена на працу ад генератараў. Цяпер ідзе аднаўленне падачы электрычнасці ў асобных раёнах.

Акрамя Крывога Рога, удары былі нанесены па Харкаве, дзе, паводле слоў мэра Ігара Церахава, прагучалі выбухі і ўспыхнуў пажар на адным з прадпрыемстваў. 

Ноччу атакам таксама падверглася Вінніца. Паводле паведамленняў з украінскіх маніторынгавых каналаў, на горад прыляцелі больш за 20 беспілотнікаў. Некаторыя тэлеграм-каналы паведамляюць пра моцны пажар у горадзе, але падрабязнасці адсутнічаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула