БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Толькі дэмакратычная Беларусь можа быць гарантам міру і стабільнасці ў рэгіёне

15.07.2025 / 13:51

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Брусэлі. Яна выступіла з прамовай на Парламенцкай асамблеі. Сваю прамову беларуская лідарка прысвяціла нядаўняму вызваленню мужа пасля пяці гадоў зняволення, а таксама будучыні Беларусі і ролі дэмакратычных сілаў у гэтым працэсе, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Як дэмакратычныя сілы Беларусі, мы гатовыя весці нашую краіну да дэмакратыі і еўрапейскага шляху развіцця. Мы ўжо рыхтуем рэформы, якія дапамогуць інтэграваць Беларусь у еўрапейскую і еўраатлантычную супольнасць.

Нядаўна на саміце НАТА мы прэзентавалі Red Paper па беларуска-еўрапейскіх рамках бяспекі. Яна дэманструе, што Беларусь — гэта не толькі крыніца пагрозы, але і магчымасць для ўмацавання нашай калектыўнай бяспекі. Толькі дэмакратычная Беларусь можа быць гарантам міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Менавіта таму я заўсёды паўтараю: падтрымка беларускага дэмакратычнага руху — гэта не дабрачыннасць, а інвестыцыі ў нашую агульную будучыню», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула