БЕЛ Ł РУС

Харват Лука Модрыч знайшоў сабе новы клуб

15.07.2025 / 8:32

Nashaniva.com

Фота: інстаграм «Мілана»

Легендарны харвацкі паўабаронца Лука Модрыч стаў гульцом італьянскага «Мілана», паведамляе прэсслужба клуба.

Лука, якому ў верасні споўніцца 40 гадоў, падпісаў аднагадовы кантракт — да 30 чэрвеня 2026 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. Фінансавыя дэталі дамовы не раскрываюцца.

У «Мілане» Модрыч будзе выступаць пад 14-м гульнявым нумарам.

Пераход адбыўся на правах свабоднага агента, бо Лука пакінуў мадрыдскі «Рэал» пасля Клубнага чэмпіянату свету, дзе іспанскі клуб саступіў ў чвэрцьфінале ПСЖ (0:4).

Модрыч перайшоў у «Рэал» улетку 2012 года з «Тотэнхэма» за 22,5 мільёна еўра. За 13 гадоў у Мадрыдзе ён стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі «галактыкас», выйграўшы 28 трафеяў, у тым ліку шэсць Лігаў чэмпіёнаў і чатыры чэмпіянаты Іспаніі.

У 2018 годзе Модрыч стаў уладальнікам «Залатога мяча» і прыза The Best. Ён стаў сярэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па футболе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула