БЕЛ Ł РУС

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава сабраныя

15.07.2025 / 7:56

Nashaniva.com

Два тыдні таму экс-палітвязень Кірыл Балахонаў, што быў вызвалены 21 чэрвеня, звярнуўся з просьбай аб дапамозе.

У 18-гадовым узросце Кірыл быў асуджаны па справе «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта», у якім маладыя людзі абменьваліся інфармацыяй аб перамяшчэнні расійскай тэхнікі, пісалі антываенныя допісы, дзяліліся матэрыяламі для TikTok, падтрымлівалі іншыя ініцыятывы кшталту «Беларускага Гаюна». 

«21 чэрвеня 2025 года мяне нечакана вызвалілі. Гэта было пасля візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША. Мяне і яшчэ некалькіх чалавек, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, адразу вывезлі ў Літву. Я апынуўся ў іншай краіне, на волі, але з адным пашпартам, без грошай, без рэчаў, без разумення, што рабіць далей. Цяпер усё вельмі няпроста. Мне трэба недзе жыць, на нейкія грошы харчавацца, аднавіць дакументы, хаця б часова ўладкавацца. І я прашу дапамогі. Каб пратрымацца і не праваліцца ў галечу ў першы ж месяц на волі». Кірыл прасіў 3100 еўра.

Па стане на раніцу аўторка сабрана 3117 еўра.

Чытайце таксама:

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram

«Каб не праваліцца ў галечу ў першы ж месяц на волі». Кірыл Балахонаў, якога вызвалілі 10 дзён таму, просіць аб дапамозе

Каментары да артыкула