БЕЛ Ł РУС

Мужчына з рэўнасці падпаліў сваю сужыцельку і знаёмага

14.07.2025 / 14:16

Nashaniva.com

У Скабіне Капыльскага раёна 54-гадовы мужчына абліў бензінам і падпаліў сваю сужыцельку і знаёмага. Жанчына ад апёкаў памерла. 

Паводле СК, трое чалавек разам распівалі алкаголь. У нейкі момант мужчына выйшаў з пакоя, а калі зайшоў, пабачыў, як жанчына на канапе абдымаецца з іншым.

Ён узяў бензін, абліў абодвух і падпаліў. Жанчына памерла ў лякарні ад апёкаў. Другі пацярпелы атрымаў лёгкія траўмы.

Абвінавачанне прад’яўлена па факце замаху на забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю. Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула