БЕЛ Ł РУС

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

12.07.2025 / 20:54

Nashaniva.com

На Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод шукалі грузчыка.

Фота: Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод

На вакансію грузчыка на Клімавіцкім лікёра-гарэлачным заводзе звярнула ўвагу «Люстэрка». Работніку абяцалі месячны заробак у 72,6 рубля. Праўда, і загрузка — 0,1 стаўкі.

Пасля публікацыі інфармацыю пракаментавала начальніца аддзела кадраў прадпрыемства Святлана Фясько.

«Вакансія грузчык з аплатай 73 рублі штомесяц, размешчаная на партале дзяржаўнай службы занятасці, адпавядае рэчаіснасці. Дадзеная вакансія складае 0,1 штатнай адзінкі (прыблізна 16 працоўных гадзін у месяц) і ўведзена для ўстанаўлення даплаты кіроўцам аўтамабіля за выкананне эпізадычных пагрузачна-разгрузачных работ у гандлёвых пунктах, дзе адсутнічаюць грузчыкі».

Яна падкрэсліла, што гэта вакансія — сумяшчэнне.

У Мінску тым часам сярэдняя зарплата пераваліла за 1000 даляраў на рукі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула