БЕЛ Ł РУС

Мінчук сарваў чырвона-зялёны сцяг і павесіў на куст

12.07.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Аднойчы раніцай у 4:30 35-гадовы мужчына нападпітку вяртаўся па вуліцы Русіянава пасля сустрэчы з прыяцелямі.

Ілюстрацыйнае фота

Яго ўвагу прыцягнуў чырвона-зялёны сцяг на адным з будынкаў. Мужчына падышоў бліжэй і сарваў яго разам з дрэўкам і металічным кранштэйнам.

Паводле запісаў камер відэаназірання яго знайшлі, заведзена крымінальная справа.

Віну ён цалкам прызнаў, у здзейсненым раскаяўся, паведаміў, што хацеў забраць сцяг на лецішча, але пасля размовы з жонкай перадумаў і павесіў яго на куст.

Прысуд — тры месяцы арышту (здзек з дзяржаўных сімвалаў)., пішуць Мінск-навіны 

@minskoblastnovosti5 Минчанин сорвал флаг и получил уголовку. За что? #минск #минскаяобласть #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси #белорус ♬ Oblivion NPC - Brandon

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула