Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм
Тамара Барысенка з Ельска можа ганарыцца сваім незвычайным ураджаем — на яе агародзе саспеў памідор-велікан вагой 1 кілаграм 147 грамаў!
Хоць рэкорд мінулага года, калі ў рэгіёне выраслі тамат вагой 1,280 кг, пакуль застаецца непераўзыдзеным, дасягненне Тамары Барысенка ўсё роўна выклікае захапленне.
Сёлета такія гіганты — вялікая рэдкасць, і далёка не кожнаму агародніку ўдаецца дасягнуць такіх уражальных вынікаў, піша «Магілёў анлайн».