БЕЛ Ł РУС

Мінчук перадаў махлярам 400 тысяч даляраў

12.07.2025 / 14:45

Nashaniva.com

У чэрвені ад дзеянняў тэлефонных аферыстаў пацярпеў 73-гадовы жыхар Мінска.

 Прадстаўшыся «супрацоўнікамі» Белтэлекама і Следчага камітэта, махляры выманілі ў яго 400 000 даляраў ЗША.

Міліцыі ўдалося аператыўна затрымаць 68-гадовую жанчыну-кур’ера. Следчаму пенсіянерка расказала, што выконвала ўказанні махляроў, бо сама стала іх ахвярай, піша СК.

Дзякуючы дзеянням следчых і супрацоўнікаў міліцыі ўдалося канфіскаваць выкрадзеныя грошы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула