БЕЛ Ł РУС

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе

12.07.2025 / 13:0

Nashaniva.com

Блогер патлумачыў, што яго анкета робіць на сайце знаёмстваў.

Раман Пратасевіч. Фота: БелТА

«Наша Ніва» знайшла анкету Пратасевіча на сайце знаёмстваў. Мяркуючы па ёй, Раман працуе барменам у бары «Бутлегер». Пасля публікацыі на «Нашай Ніве» Пратасевіч у сваім тэлеграм-канале патлумачыў, што гэта пакуль стажыроўка.

«Я не працую, а стажыруюся ў вар'яцка крутым бары «Бутлегер». Чаму стажыруюся? Адказ просты: я ўсё яшчэ праходжу навучанне па прафесіі бармена ў школе BarPortal, каб атрымаць і «пасведчанне», і міжнародны сертыфікат (які можа здорава спатрэбіцца ў будучыні)», — напісаў ён.

@belarusnovosti2 Роман Протасевич снова свободен #лукашенко #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #новостибеларуси #минск #минсксейчас #белорусы ♬ оригинальный звук - belarusnovosti2

Таксама ён пракаментаваў інфармацыю наконт рэгістрацыі на сайце знаёмстваў.

«Трымаю ў курсе, што я ўжо больш за год у разводзе і магу сабе дазволіць знаёміцца з дзяўчатамі».

Яшчэ ў чэрвені ў інтэрв'ю «Спутніку» Пратасевіч на пытанні пра жонку не асмеліўся сказаць, што яны разышліся, наадварот — дзяліўся, што ў сям'і гатуе ён і яны абое не любяць супы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула