БЕЛ Ł РУС

Незамацаваны кантэйнер зваліўся на дарогу і выклікаў затор

12.07.2025 / 9:39

Nashaniva.com

У пятніцу днём чытач Onliner.by паведаміў пра затор у Мінску ў раёне ст. м. «Магілёўская».

Па яго словах, затор быў звязаны з кранам, які прыганялі, каб падняць кантэйнер, што зваліўся з фуры.

— Каля 09:50 35-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля Volvo рухаўся на пад’ёме з праспекта Партызанскага на ўнутранае кальцо МКАД. Падчас руху ў выніку неналежнага мацавання грузавога кантэйнера адбылося яго падзенне на праезную частку, — пракаментавалі здарэнне ў ДАІ.

Паведамляецца, што ў ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула