БЕЛ Ł РУС

Чэргаў на межах няма, але аўтобусы затрымліваюцца

12.07.2025 / 8:9

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць наступныя звесткі.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» чэргаў з легкавых аўтамабіляў няма, стаяць сем аўтобусаў.

На літоўскай мяжы ў «Беняконях» чэргаў зусім няма, у «Каменным Логу» чэргаў з легкавых аўтамабіляў няма, стаяць — сем аўтобусаў.

Тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведаміў у 07:30, што аўтобус Вільня — Мінск апраўленнем са сталіцы Літвы ў 08:00, яшчэ стаяў на беларускай мяжы ў бок Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула