БЕЛ Ł РУС

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску

14.07.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Сабралі спіс школ у буйных гарадах, дзе навучанне на беларускай мове ўсё яшчэ магчымае.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У 2025/2026 навучальным годзе амаль у кожным абласным цэнтры і некаторых іншых буйных гарадах Беларусі ёсць магчымасць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўную школу ці прынамсі беларускамоўны клас або групу.

Даведацца пра планы папярэдняга камплектавання класа або груп з беларускай мовай навучання ў навучальных установах даволі складана — часта на іх сайтах проста няма ніякай інфармацыі, хоць планы ёсць на паперы. 

Камплектаванне груп загадчыкі і дырэктары навучальных устаноў робяць па заяўках бацькоў, таму трэба загадзя вырашаць пытанне запісу ў садок ці школу.

Мінск

Беларускамоўная гімназія №4 у Кунцаўшчыне. Фота: Яндэкс Карты

Гімназія №4 (вуліца Кунцаўшчына, 18). Адна з самых вялікіх устаноў адукацыі сталіцы, дзе ўвесь навучальны працэс праходзіць на беларускай мове.

Тэлефон: +375 17 248-66-18; мэйл: gymn4@minskedu.gov.by

Гімназія №9 імя Д. М. Манкевіча (вуліца Сядых, 10). 

Сёлета набіраюць два беларускамоўныя 1-я класы. У гімназіі з 1 класа таксама вывучаюць англійскую і кітайскую мовы (па выбары), з 2 класа можна вывучаць польскую як другую замежную мову. Праводзяцца заняткі па музыцы: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы.

Тэлефон: +375 17 243-04-21; мэйл: gymn9@minskedu.gov.by

Гімназія №14 (вуліца Васняцова, 10). 

Вывучэнне англійскай мовы на базавым узроўні з 3-га класа. У гімназіі ёсць уласны спарткомплекс з басейнам. Сёлета плануюць набраць у тры першыя класы з беларускай мовай навучання 78 вучняў.

Тэлефон: +375 17 395-21-37; мэйл: gymn14@minsk.edu.by

Гімназія №23 (праспект Незалежнасці, 45). 

У гімназіі з беларускай мовай навучання з 1 класа таксама вывучаюць англійскую і кітайскую мовы (па выбары). Сёлета плануюць набраць два першыя класы, у якіх будзе вучыцца 50 вучняў.

Тэлефон: +375 17 354-47-62; мэйл: gymn23@minskedu.gov.by

Гімназія №28 імя Уладзіміра Караткевіча (праспект Ракасоўскага, 93). 

Паглыблена вывучаецца французская мова, ёсць магчымасць вывучаць англійскую.

Тэлефон: +375 17 235-14-78; мэйл: gymn28@minsk.edu.by

Сярэдняя школа №11 у Мінску. Фота: Яндэкс Карты

Сярэдняя школа №11 імя Жумаша Асаналіева (вуліца Асаналіева, 14).

Тэлефон: +375 44 732-01-36; мэйл: sch11@minskedu.gov.by

Сярэдняя школа №60 (вуліца Лібкнехта, 82). 

Школа мае агульнаэстэтычны кірунак з музычным ухілам.

Тэлефон: +375 17 338-69-74; мэйл: sch60@minsk.edu.by

Сярэдняя школа №72 імя У. Б. Арцёмава (вуліца Халмагорская, 59). Сайт школы на момант напісання артыкула недасяжны.

Тэлефон: +375 17 347-48-83; мэйл: sch72@minskedu.gov.by

Сярэдняя школа № 190 (вуліца Нікіфарава, 19).

Тэлефон: +375 17 342-24-91; мэйл: sch190@minskedu.gov.by

Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142).

З 3-га класа вывучаецца англійская мова.

Тэлефон: +375 17 361-87-32; мэйл: sch112@minskedu.gov.by

Групы з беларускай мовай навучання ў 2025/2026 навучальным годзе плануецца сфарміраваць у дзіцячых садках кожнага раёна Мінска. Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацый раёнаў горада.

Асіповічы

Гімназія г. Асіповічы (вуліца Сташкевіча, 35а). Адзіная беларускамоўная гімназія ў Магілёўскай вобласці.

У старэйшых класах ёсць магчымасць вывучаць на павышаным узроўні англійскую, беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку.

Тэлефон: +375 2235 58-4-31; мэйл: gimnazia-osip@osipovichi.gov.by

Барысаў

Беларускамоўная гімназія №2 у Барысаве. Фота: Гугл Карты

Беларускамоўная гімназія №2 (вуліца Палка Нармандыя-Нёман, 22).

Тэлефон: +375 177 77-20-96, +375 177 77-20-16; мэйл: gymn2@rooborisov.by

Гомель

Гімназія №36 імя І. Мележа (вуліца Братоў Лізюковых, 16).

Адзіная беларускамоўная гімназія ў Гомельскай вобласці.

Тэлефон: +375 232 23-13-17; мэйл: gimnazia36@goroouogomel.by

Гродна

Сярэдняя школа №32 імя Т. Р. Ларыёнавай (вуліца Ліможа, 11).

Тэлефон: +375 152 78-56-01; мэйл: sch32@lengrodno.by

Сярэдняя школа №34 (Індурская шаша, 14)

Тэлефон: +375 152 33-20-98; мэйл: sch34oktroo@gmail.com

Магілёў

Сярэдняя школа №1 у Магілёве. Фота: Wikimedia Commons

Сярэдняя школа №1 імя Т. Р. Карпінскай (вуліца Першамайская, 24).

Пасля гадавога перапынку тут зноў набіраюць 1-ы клас з беларускай мовай навучання. 

Тэлефон: +375 222 24-18-64, +375 222 24-95-75; мэйл: school1mogilev@lenobr.by

А вось у сярэдняй школе №34 Магілёва сёлета набору ў 1-ы клас з беларускай мовай навучання не будзе: гэтая школа чаргуецца са школай №1 — адзін год набірае адна, другі — іншая школа.

Не ўдалося адшукаць ніякіх звестак пра набор беларускамоўных класаў у сярэдняй школе №16 імя П. М. Машэрава ў Лідзе (вуліца Машэрава, 15), а таксама гімназіі №3 (вуліца Пісьменніка Смірнова, 63) і сярэдняй школе №29 (вуліца Арлоўская, 33) у Брэсце, дзе набіралі такія класы ў мінулыя гады. 

Гэта робіць Віцебск і Брэст адзінымі абласнымі гарадамі Беларусі, дзе беларускія дзеці не могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Але магчыма, што мясцовыя школы проста вядуць свае сайты недастаткова належна і даюць няпоўную інфармацыю пра мову навучання. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула