Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў
Такі БПЛА нясе 50-кілаграмовую баявую частку.
Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў, піша «Флагшток»
На першым відэа з Гомельскага раёна буйны БПЛА чорнага колеру, падобны на расійска-іранскі ўдарны дрон Shahed (Герань). Такі БПЛА нясе 50-кілаграмовую баявую частку. Лятальны апарат можа здэтанаваць пры падзенні або збіцці.
На другім відэа, зробленым у Магілёве, пралятае БПЛА, падобны на расійскую Герберу — буйны дрон для адцягвання сіл ППА. Такі дрон даляцеў учора да Літвы.