БЕЛ Ł РУС

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты

11.07.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Дэндрахраналагічны аналіз дазволіў унесці іх у спіс унікальных аб’ектаў расліннага свету Беларусі.

Абмер ствала аднаго з дубоў. Фота: тэлеграм-канал Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі

Падрабязнае даследаванне двух магутных дубоў, што раслі ў Глушанскім лясніцтве, правялі спецыялісты Лабараторыі аптымізацыі і маніторынгу экасістэм Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал установы. 

Дзякуючы метаду дэндрахраналагічнага аналізу — вызначэнню ўзросту дрэва па гадавых кольцах — навукоўцы вызначылі: кожнаму з дубоў 195 гадоў.

З улікам вялізных памераў і пацверджанага ўзросту, дубы былі ўнесены ў нацыянальную базу даных «Рэдкія і ўнікальныя аб’екты расліннага свету на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Гэта першыя дрэвы ў раёне, якія афіцыйна ўключаны ў гэты прэстыжны спіс.

Адзін з дубоў-волатаў у Бабруйскім раёне. Фота: тэлеграм-канал Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула