БЕЛ Ł РУС

Крэмль перадаў Трампу новыя прапановы па Украіне

11.07.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа атрымала ад Расіі новыя прапановы па ўрэгуляванні ва Украіне. Пра гэта на брыфінгу ў чацвер паведаміла афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамента Тэмі Брус.

Фота: Ulf Mauder/picture alliance via Getty Images

Паводле яе слоў, новыя ідэі Крамля былі агучаны на сустрэчы дзяржсакратара Марка Рубіа і кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, якая адбылася напярэдадні ў Малайзіі.

«Расіяне падзяліліся некаторымі ідэямі, якія ён (Рубіа) данясе да прэзідэнта. І, вядома, мы паглядзім, што ён скажа. Прэзідэнт заўсёды кіруе рашэннямі такога роду», — сказала Брус.

Яна нагадала, што і Рубіа, і Трамп расчараваныя адсутнасцю прагрэсу ва ўрэгуляванні крызісу вакол Украіны.

Сам кіраўнік Дзярждэпа, пакідаючы Малайзію, дзе прайшла сустрэча з Лаўровым, што доўжылася менш за гадзіну, заклікаў не чакаць шмат ад новых прапаноў Крамля.

«Я б не назваў гэта чымсьці, што гарантуе мір», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула