Учора розніца тэмпературных максімумаў склала ў Беларусі 18 градусаў
Тэмпературны фон быў вельмі кантрасным: ад +33,5 °C у Гомелі да +15 °C у Гродне, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.
Больш за ўсё ападкаў учора выпала ў Драгічыне — 31 мм, а ноччу ў Слаўгарадзе — 20 мм.
Наймацнейшыя парывы шквалістага ветру былі зафіксаваны ў Мсціславе — 25 м/с, падчас праходжання мезамаштабнай канвектыўнай сістэмы па ўсходзе Беларусі познім вечарам.