Пашкоджаныя даляры можна здаць яшчэ ў адным банку
Альфа Банк паведамляе пра ўвядзенне новай паслугі з 10 ліпеня.
Цяпер у банку можна будзе замяніць зношаныя, пашкоджаныя, але такія, што захавалі прыкметы плацежаздольнасці, банкноты ў замежнай валюце (USD, EUR), сапраўднасць якіх не выклікае сумненняў, аднаго наміналу на банкноты замежнай валюце таго ж тыпу.
Як паведамілі ў службе падтрымкі, звяртацца можна ў любое аддзяленне. Паслуга абыйдзецца ў 10% ад сумы, мінімум — 6 рублёў.