БЕЛ Ł РУС

Біткойн упершыню падаражэў да 118 тысяч даляраў

11.07.2025 / 9:18

Nashaniva.com

Кошт крыптавалюты ў ноч на 11 ліпеня перавысіў 118 тысяч даляраў, сведчаць даныя крыптабіржы Binance.

Фота: vecteezy.com

Па стане на 9:10 па беларускім часе курс біткойна дасягнуў 118 357 даляраў.

Біткойн імкліва стаў расці пасля перамогі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у пачатку лістапада, да сярэдзіны студзеня ён вырас з 67 тысяч да 109 тысяч даляраў.

Потым пачалося зніжэнне, і 26 лютага біткойн каштаваў ніжэй за 85 тысяч, потым зноў пачаўся рост.

У пачатку красавіка курс біткойна апускаўся ніжэй за 75 тыс. долараў з-за абвешчанай Трампам гандлёвай вайны, але пазней на фоне паслабленняў ад прэзідэнта ЗША ў пытанні гандлёвых пошлін зноў пачаў расці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула