БЕЛ Ł РУС

Самую дарагую кватэру па-за межамі Мінска ў чэрвені купілі ў Брэсце

11.07.2025 / 8:59

Nashaniva.com

Яна абышлася пакупніку ў $151 тыс., або па цане $1425 за квадратны метр, піша Realt.by.

Плошча кватэры месяца — 106 кв. м. Яна знаходзіцца ў элітным ЖК «Гармонія» на вул. Карла Маркса, г. зн. у самым цэнтры горада.

Але дом пры гэтым новы, 2016 года пабудовы. Там трохметровыя столі, вялікія вітражныя вокны і падземны паркінг.

У гэтым клубным доме шэсць паверхаў і каля 40 кватэр. Будынак цагляны, яго забудоўшчыкам была кампанія «Навукпрам». На першым паверсе ёсць таксама офісныя памяшканні.

Паведамляецца, што на той жа вуліцы цяпер прадаецца каля 30 кватэр па цане ад $45 тыс. да $360 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула