БЕЛ Ł РУС

СШ №4 на Чырвонаармейскай у Мінску плануюць адкрыць пасля рэканструкцыі да Дня ведаў

11.07.2025 / 7:40

Nashaniva.com

Адкрыць пасля рэканструкцыі сярэднюю школу №4 на вул. Чырвонаармейскай плануецца да 1 верасня. Пра гэта Мінск-навінам распавялі ў адміністрацыі Ленінскага раёна.

Фота: Мінск-навіны

Спецыялісты займаліся аздабленнем фасаду гістарычнай часткі будынка, у тым ліку тынковымі работамі, уладкаваннем двухсхільнага даху, а таксама ўмацоўвалі аконныя праёмы і ўстаўлялі вокны.

Дарэчы, у гістарычнай частцы будынка ўсталявалі сучасныя драўляныя вокны, што адпавядаюць стылістыцы фасаду, а ў прыбудаваным больш новым корпусе — яны з ПВХ-профілю.

У гэтым будынку была праведзена цеплавая мадэрнізацыя і тынкаванне. Таксама будаўнікі выканалі ўнутраныя аздобныя працы: тынковыя, малярныя, кладку пліткі, мантаж дзвярэй і акустычных сістэм у музычнай гасцінай, сантэхнічную і электратэхнічную разводку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула