БЕЛ Ł РУС

Энергетыкі вядуць аварыйныя работы ў больш чым 170 населеных пунктах

10.07.2025 / 22:47

Nashaniva.com

10 ліпеня ў большай частцы краіны захоўваецца складаная сітуацыя — моцныя ліўні і шквалісты вецер да 24 м/с сталі прычынай новых аварый на лініях электраперадач, паведамляе Мінэнерга. 

Паводле інфармацыі на 21:00, аварыйныя работы вядуцца ў 170 населеных пунктах. Найбольш пацярпелі Гродзенская, Магілёўская і Мінская вобласці.

Для ліквідацыі наступстваў мабілізаваныя ўсе даступныя рэсурсы. Энергетыкі Беларусі ў кругласутачным рэжыме аднаўляюць электразабеспячэнне ў рэгіёнах, што пацярпелі ад няспрыяльнага надвор'я.

На месцах працуюць больш за 60 аварыйных брыгад з тэхнікай. Для часовага забеспячэння людзей электраэнергіяй выкарыстоўваюцца 6 дызель-генератараў.

Чытайце таксама:

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва

Каментары да артыкула