БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона

10.07.2025 / 19:21

Nashaniva.com

Першы нумар сусветнага тэніснага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка спыніла выступленне на Уімблдоне-2025 на стадыі паўфіналу.

Арына Сабаленка. Фота: Julian Finney/Getty Images

У напружаным трохсэтавым матчы Сабаленка прайграла амерыканцы Амандзе Анісімавай (12-я сеяная на турніры) з лікам 4:6, 6:4, 4:6. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 37 хвілін.

Анісімова зноў пацвердзіла, што з'яўляецца вельмі нязручнай суперніцай для Сабаленкі: цяпер у іх асабістым супрацьстаянні Анісімава вядзе з лікам 6:3.

У фінале амерыканка згуляе з пераможцай другога паўфіналу, дзе сустрэнуцца Іга Свёнтак з Польшчы (№4) і Белінда Бенчыч са Швейцарыі (№35).

Уімблдонскі турнір 2025 года праходзіць з 30 чэрвеня па 13 ліпеня на кортах знакамітага Усеанглійскага клуба лаўн-тэніса і кракета.

Чытайце таксама:

Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдона, ледзь не асароміўшыся ў матчы са 104-й ракеткай свету

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў

«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?» Заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі

Каментары да артыкула