БЕЛ Ł РУС

Пашкоджаныя даляры і еўра можна будзе абмяняць яшчэ ў адным банку

10.07.2025 / 18:18

Nashaniva.com

Як паведамілі ў прэс-службе Альфа Банка, з 10 ліпеня ў ім уводзіцца новая паслуга.

Можна будзе абмяняць зношаныя ці пашкоджаныя, але сапраўдныя банкноты долараў і еўра, калі яны захавалі прыкметы плацежаздольнасці.

Абменьваць можна будзе купюры аднаго наміналу на новыя банкноты той жа валюты. За такую аперацыю банк спаганяе камісію — 10% ад сумы, але не менш за 6 рублёў.

Чытайце таксама:

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

«Грошы нікуды не падзеліся, іх ніхто не скраў». У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры пракаментавалі сітуацыю са спісаннем сродкаў

Каментары да артыкула