БЕЛ Ł РУС

Марка Рубіа сустрэўся з Сяргеем Лаўровым

10.07.2025 / 16:5

Nashaniva.com

10 ліпеня 2025 года ў Куала-Лумпуры (Малайзія) адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіо з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, піша Reuters. Перамовы праходзілі на палях мерапрыемстваў АСЕАН і доўжыліся каля 50 хвілін. 

Фота: МЗС Расіі

Паводле расійскага МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў — ад двухбаковых адносін да міжнародных канфліктаў. У тым ліку ішла гаворка пра сітуацыю вакол Украіны, Ірана і Сірыі. Было падкрэслена жаданне аднавіць супрацоўніцтва паміж Расіяй і ЗША ў эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама пра магчымасць узнаўлення прамых авіярэйсаў і нармалізацыі працы дыпмісій.

У сваю чаргу, Марка Рубіа заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп незадаволены пазіцыяй Расіі ў пытанні ўкраінскага канфлікту. ЗША чакаюць ад Масквы больш выразных сігналаў пра гатоўнасць весці канструктыўны дыялог.

Па словах Рубіа, бакі абмяняліся ідэямі і заўвагамі, якія ён перадасць у Вашынгтон. Сустрэча была, на ягоную думку, шчырай і важнай. Галоўнай тэмай стала вайна ва Украіне, хоць закраналіся і іншыя пытанні.

Чытайце таксама:

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне

Каментары да артыкула