Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на пятніцу
Перадапошняя ступень небяспекі абвяшчаецца запар ужо некалькі дзён.
11 ліпеня (пятніца) на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах 21-24 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі — град.
У Мінску ноччу чакаецца навальніца, пры навальніцы шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.