БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва

10.07.2025 / 10:46

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася каля 2 гадзіны ночы 10 ліпеня ў раёне рачнога порта на Дняпры, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: СК

32-гадовая жанчына разам з мужам напярэдадні вечарам прыехала на рыбалку. Падчас начной непагадзі яны схаваліся пад дрэвам.

Моцны вецер паваліў яго на плед, дзе была пара. 

Ратавальнікі дасталі пацярпелую без прытомнасці. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі яе смерць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула