БЕЛ Ł РУС

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

10.07.2025 / 9:43

Nashaniva.com

У Магілёве падчас непагадзі 33-гадовую жанчыну забіла дрэвам. Інцыдэнт адбыўся каля Дняпра.

Фота: sb.by

Яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Ратавальнікі ўдакладнілі, што сёння, 10 ліпеня, у перыяд з другой да паловы чацвёртай ночы ў зоне эпіцэнтра праходжання навальнічнага фронту апынуліся Магілёў, Магілёўскі, Чавускі і Шклоўскі раёны. Шквалісты вецер тут дасягаў 23 метраў за секунду, піша sb.by.

Чытайце таксама:

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве

У Оршы хуткая рэакцыя мужчына выратавала сям’ю ад трагедыі

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе

Каментары да артыкула