БЕЛ Ł РУС

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

10.07.2025 / 7:55

Nashaniva.com

У ноч на10 ліпеня Кіеў падвергнуўся масіраванай камбінаванай атацы расійскімі дронамі і балістыкай, у сталіцы гучалі моцныя выбухі, узніклі пажары. Тры чалавекі загінулі, 14 пацярпелі.

Фота: РБК-Украіна

А 2:28 ночы паветраны сілы паведамілі пра атаку на сталіцу Украіны.

Пасля гэтага жыхары Кіева паведамілі пра магутныя выбухі ў горадзе.

Мэр Віталь Клічко паведаміў пра пажары ў выніку падзення варожых дронаў у Шаўчэнкаўскім, Дарніцкім, Саламянскім, Галасееўскім, Падольскім раёнах.

У першую чаргу наступствы пачалі фіксавацца ў Шаўчэнкаўскім раёне сталіцы. Спачатку была папярэдняя інфармацыя пра траплянне ў нежылыя і жылыя будынкі, падзенне асколкаў на дах дома і паблізу АЗС, паведамляе РБК-Украіна..

«Выратальнікі працуюць у жылым доме, дзе ў выніку падзення асколкаў адбыўся пажар на верхнім паверсе. Яшчэ па некалькіх адрасах зафіксавана падзенне асколкаў. Па адным з адрасоў — таксама пажар. Усе службы на месцы», — удакладніў Віталь Клічко а 03:22.

Яшчэ праз гадзіну кіраўнік Шаўчэнкаўскай раённай адміністрацыі Аляксандр Сазановіч праінфармаваў, што ў выніку камбінаванай атакі ў раёне зафіксаваны значныя пашкоджанні грамадзянскай інфраструктуры.

«Пашкоджаны жылыя дамы — пацярпелі дахі, верхнія паверхі, фасады, унутраныя памяшканні. Таксама зафіксавана шматлікае траплянне асколкаў БПЛА ў нежылыя памяшканні», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула