У Татарстане паставілі бюст Янкі Купалы
У сяле Печышчы ў Татарстане, дзе Янка Купала жыў падчас эвакуацыі ў Другую сусветную вайну, урачыста адкрылі ягоны бюст. Мерапрыемства прымеркавалі да некалькіх дат: дня нараджэння паэта, стагоддзя прысваення яму звання народнага паэта Беларусі і 50-годдзя адзінага ў Расіі музея, прысвечанага Янку Купалу, піша «Радыё Свабода».
Кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Казані Віктар Шчацько каля бюста Янкі Купалы ў музеі ў Печышчах
Бюст паставілі ў будынку самога музея. Ягоны аўтар — малады расійскі скульптар Цімафей Цюрын, ураджэнец гэтага самага раёна. Ён таксама вядомы тым, што летась стварыў памятны медаль у гонар Янкі Купалы.
Праект падтрымалі беларуская амбасада ў Казані, а таксама беларускія кампаніі — «ТПК МТЗ-Татарстан» і «МАЗ-РУС».
Падчас адкрыцця бюста госці змаглі паглядзець музычна-літаратурную праграму на беларускай, рускай і татарскай мовах.
Чытайце таксама:
«Самае прыгожае свята лета». Турысты расказалі, як з'ездзілі на Купалле ў Сулу
У Радашковічах аднавілі два надмагіллі забытага паэта-паўстанца