БЕЛ Ł РУС

Беларусаў з ДНЖ у Літве паменела на пяць тысяч

9.07.2025 / 14:23

Nashaniva.com

Паводле свежых даных Дэпартамента міграцыі, на 1 ліпеня 2025 года ў Літве пражывае 204 071 замежнік з дзеючым дазволам на жыхарства. Гэта амаль на 14 тысяч менш, чым на пачатку года.

Беларусаў стала менш на 5224 чалавекі (з 57 511 да 52 287)

Украінцаў — з пачатку года колькасць скарацілася на 2000 чалавек (з 77 080 да 75 085). Расіянаў — на 618 чалавек (з 14 978 да 14 360).

А вось для грамадзян Філіпінаў зафіксаваны самы вялікі рост: +755 (!) — самы рэзкі рост (да 1529 чалавек).

Большасць мігрантаў прыехалі на працу: амаль 100 тысяч чалавек маюць часовы дазвол на жыхарства менавіта па працоўным кантракце. Найбольш распаўсюджаная прафесія — кіроўца грузавіка. 

Чытайце таксама:

Спікер Сейма Літвы пра шырокае выкарыстанне рускай мовы ў Вільні: З гэтай праблемай нельга мірыцца

Каментары да артыкула