БЕЛ Ł РУС

Карова цяжка траўмавала дзяўчынку ў Бярозаўскім раёне

9.07.2025 / 12:58

Nashaniva.com

Трагічны выпадак адбыўся 7 ліпеня на адной з фермаў у Бярозаўскім раёне.

Фота: СК

Маленькую дзяўчынку ўдарыла карова, прычыніўшы цяжкія траўмы, паведамляе Следчы камітэт.

Бацька працаваў на сваёй фермерскай гаспадарцы і ў той злашчасны дзень узяў сваіх дачок з сабой.

Зараз дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, ёй аказваецца кваліфікаваная дапамога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула