БЕЛ Ł РУС

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

9.07.2025 / 10:26

Nashaniva.com

Марыя Бугаёва працавала па абмене ў турыстычным пасёлку.

Марыя Бугаёва

У італьянскім рэгіёне Апулія знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі Марыі Бугаёвай, якая знікла некалькі дзён таму.

Як паведамляе La Stampa, украінка знаходзілася ў турыстычным пасёлку паўднёвага італьянскага рэгіёну Апулія ў рамках еўрапейскага праекта з Браціслаўскім універсітэтам.

Апошні раз дзяўчыну бачылі 4 ліпеня. У яе гасцінічным нумары знайшлі тэлефон, пашпарт і лісток з некалькімі мабільнымі нумарамі. Незадоўга да знікнення яна пералічыла пэўную суму грошай брату.

Спачатку італьянскія праваахоўнікі лічылі, што Бугаёва сама вырашыла збегчы, бо перад знікненнем даведалася, што яе стажыроўка ў Італіі скончыцца 6 ліпеня без магчымасці падаўжэння — у той час як многія іншыя студэнты заставаліся да верасня.

Украінку таксама заўважылі на камерах відэаназірання недалёка ад месца стажыроўкі. На іх было відаць, што Бугаёва накіроўваецца на пляж, а затым яе сляды зніклі.

У аўторак стала вядома, што 18-гадовую дзяўчыну знайшлі павешанай у кіламетры ад турыстычнага пасёлка, дзе яна стажыравалася. Прыкметаў гвалту няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула