Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце
Толькі адзін выпускнік здаваў ЦЭ па гэтым прадмеце, расказаў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Ілюстрацыйнае фота БелТА
У цэнтралізаваным экзамене па прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» ўзяў удзел адзін выпускнік і паказаў дастаткова добры вынік — 58 балаў, расказаў ён.
У гэты ж час праходзіла і ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў, у рамках якога прадмет выбралі 14 чалавек. Адзін з іх атрымаў нават максімальна магчымы вынік у 100 балаў.
Акрамя таго, 2 чэрвеня тэст па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі здавалі выпускнікі гэтага года, якія вырашылі здаваць прадмет у форме ЦТ, і выпускнікі мінулых гадоў — такіх было 34 абітурыенты. Было дастаткова шмат высокіх вынікаў, там ёсць і 96, і 92 балы.