БЕЛ Ł РУС

У Гродне матацыкліст урэзаўся ў бус: і ён, і пасажырка — у рэанімацыі

9.07.2025 / 9:8

Nashaniva.com

Учора ўвечары, каля 22:30, у Гродне адбылося сур’ёзнае ДТЗ, у якім пацярпеў матацыкліст і яго пасажырка, піша Newgrodno.by.

34-гадовы кіроўца матацыкла «Хонда», рухаючыся па вуліцы Магістральнай у бок вуліцы Таўлая, не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі. Па папярэдніх даных, прычынай аварыі стала перавышэнне хуткасці.

Матацыкл выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Фальксваген». Разам з кіроўцам на матацыкле знаходзілася 30-гадовая пасажырка. Абодва былі ў моташлемах.

У выніку аварыі матацыкліст і пасажырка атрымалі шматлікія траўмы і былі тэрмінова шпіталізаваныя ў аддзяленне рэанімацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула