БЕЛ Ł РУС

Чарга з легкавых аўтамабіляў на польскай мяжы стала менш за 500

9.07.2025 / 8:8

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што па стане на 08:00 на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 446 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў.

З пачатку чэрвеня аўтамабіляў было больш за 1000 і нават за 2000, толькі апошнімі днямі іх стала менш за 1000.

На літоўскай мяжы чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў няма, паведамляе Памежны камітэт.

Аднак тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведаміў у 07:40, што аўтобус Вильня — Мінск адпраўленнем з Вільні а 8-й затрымліваецца на некаторы час, бо стаіць на нейтральнай тэрыторыі ў бок сталіцы Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула