БЕЛ Ł РУС

Беларус злавіў на Прыпяці вялізнага сома, каб зрабіць фота і адпусціць

8.07.2025 / 21:26

Nashaniva.com

Рыбак Яўген Юхнік падзяліўся гісторыяй сваёй незвычайнай рыбалкі з парталам fishingby. Ён прызнаўся, што не мае вялікага досведу ў лоўлі сома, і да гэтага выпадку меў толькі тры такія спробы.

Першая рыбалка мужчыны ў раёне Турава была ўдалай — тады ён злавіў шэсць сомаў вагой ад 1,5 да 4,6 кг. Другая спроба не дала плёну ўвогуле, а вось трэцяя стала сапраўдным сюрпрызам.

Сома Яўген злавіў тролінгам на воблер Rapala Dancer 110. Паводле паказчыка на вагах рыбіна пацягнула на 40 кг, але паколькі хвост яе ляжаў на зямлі і сома цалкам падняць не ўдалося, рыбак мяркуе, што ягоная сапраўдная вага — бліжэй да 50 кг. Сам сом аказаўся нават даўжэйшы за рост рыбака (180 см).

Пасля ўзважвання і фотасесіі рыбіну адпусцілі назад у Прыпяць.

Чытайце таксама:

У крэйдавых азёрах назіраюць гіганцкіх рыбін ВІДЭА

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін

У Віцебскай вобласці злавілі незвычайнага таўсталобіка-альбіноса

Каментары да артыкула