БЕЛ Ł РУС

За апошнія дні ад спёкі пацярпелі дзясяткі беларусаў

8.07.2025 / 19:0

Nashaniva.com

Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра медыцынскага рэагавання, з 3 ліпеня ў медустановы з цеплавымі ўдарамі звярнуліся 28 чалавек. Пяць з іх шпіталізаваныя. Сярод пацярпелых — 10 дзяцей і 18 дарослых, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Фота ілюстрацыйнае

Мінздароўя папярэджвае: высокая тэмпература як на вуліцы, так і ў памяшканнях можа пагоршыць агульны стан здароўя, асабліва ў людзей з хранічнымі хваробамі. У некаторых выпадках магчымыя перагрэў арганізму і рэзкае пагаршэнне самаадчування.

Чытайце таксама:

Як перажыць спёку?

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў

Еўропа зноў б'е тэмпературныя рэкорды. У Іспаніі — +46°C

У нацыянальным парку Каталоніі бушуе моцны пажар

Каментары да артыкула