У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта
У італьянскім аэрапорце Ар’ё-аль-Серыё, што знаходзіцца ў горадзе Бергама, загінуў 35-гадовы мужчына — яго зацягнула ў рухавік самалёта падчас руху па дарожцы вырульвання. Пра гэта паведаміла газета Corriere della Sera.
Кіраўніцтва аэрапорта заявіла, што ўзніклі праблемы на паласе вырульвання, і цяпер прычыны інцыдэнту высвятляюць праваахоўныя органы. Пасля здарэння праца аэрапорта была часова прыпыненая.
Паводле інфармацыі выдання, трагедыя адбылася падчас руху самалёта Airbus A319 па ўзлётна-пасадачнай паласе — мужчыну зацягнула ў турбіну. Пакуль дакладна невядома, быў загінулы супрацоўнікам аэрапорта ці пасажырам.
Чытайце таксама:
Нідэрланды адправяць свае знішчальнікі, каб ахоўваць шляхі вайсковай дапамогі Украіне
У Краснадарскім краі жорсткую пасадку зрабіў самалёт ДТСААФ з парашутыстамі