БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў Зяленскаму неадкладна адправіць Украіне ракеты-перахопнікі для Patriot

8.07.2025 / 14:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША падчас тэлефоннай размовы з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім паабяцаў неадкладна перадаць Кіеву 10 ракет-перахопнікаў для Patriot, паведамілі Axios дасведчаныя крыніцы.

Фота Czarek Sokołowski / AP

Паводле іх слоў, колькасць абяцаных ракет аказалася меншай, чым у прыпыненай пастаўцы напрыканцы чэрвеня. Аднак Трамп заявіў пра гатоўнасць дапамагчы Кіеву ў пошуку іншых крыніц ракет.

Таксама перад званком Зяленскаму кіраўнік Белага дома паразмаўляў з канцлерам ФРГ Фрыдрыхам Мерцам, які папрасіў «размарозіць» перадачу ракет-перахопнікаў Кіеву і заявіў пра гатоўнасць закупіць у ЗША дадатковыя батарэі Patriot для Украіны. Бакі не дасягнулі канкрэтнай дамоўленасці, але абмеркаванне гэтага пытання працягваецца, адзначылі суразмоўцы Axios.

Пасля гэтага Трамп, выступаючы перад журналістамі ў Белым доме, заявіў, што ЗША паставяць больш зброі Украіне. «Яны павінны мець магчымасць абараняць сябе. Яны зараз атрымліваюць вельмі моцныя ўдары», — падкрэсліў Трамп.

Чытайце таксама:

Нетаньяху вылучыў Трампа на Нобелеўскую прэмію

Трамп накіраваў лідарам Японіі, Казахстана і яшчэ 10 краін лісты аб увядзенні з 1 жніўня новых імпартных пошлін

Каментары да артыкула