БЕЛ Ł РУС

Каталіцкія біскупы запрасілі Папу Льва XIV наведаць Беларусь

8.07.2025 / 14:4

Nashaniva.com

Падчас галоўных урачыстасцей ў Будславе каталіцкія біскупы Беларусі запрасілі Льва XIV здзейсніць апостальскі візіт у краіну, пішуць «Навіны Ватыкана».

Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Andrew Medichini

Запрашэнне пантыфіку было агучана падчас урачыстасцей у гонар Маці Божай Будслаўскай.

У важнай службе ўзялі ўдзел апостальскі нунцый, арцыбіскуп Іньяцыа Чэфалія, усе беларускія каталіцкія біскупы, а таксама шматлікія вернікі. Прыбыла таксама група вернікаў з дыяцэзіі святога Клеменса ў Саратаве (Расія) разам са сваім біскупам Клеменсам Пікелем.

Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных улад, традыцыйных рэлігій Беларусі, а таксама дыпламатычных місій.

Звяртаючыся да апостальскага нунцыя, старшыня беларускага епіскапату Юзаф Станеўскі папрасіў яго перадаць Льву XIV цёплае сыноўскае прывітанне і запэўненне ў малітоўнай памяці пра яго.

«Мы запрашаем і з нецярплівасцю чакаем Папу Льва XIV у Беларусі. Мы сардэчна яго запрашаем», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула