БЕЛ Ł РУС

У Мінску двойчы наехалі на веласіпедыста

8.07.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Учора на вуліцы Ванеева кіроўца Toyota пры выездзе з прылеглай тэрыторыі не прапусціў і здзейсніў наезд на 41-гадовага мужчыну на электраровары.

Пасля гэтага веласіпедыст выехаў на праезную частку і сутыкнуўся з аўтамабілем Mitsubishi, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

Мужчына дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула