У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА
У інстаграме беларус падзяліўся гісторыяй пра тое, як «на дарозе цішыні з Івянца ў Ракаў» сустрэў рысь з трыма рысянятамі.
Скрыншот з відэа
«Спярша я пачуў дзіўныя гукі, ні на што не падобныя, якія я раней не чуў у нашых лясах. Аказалася, гэта піск кацянят рысі!
Убачыўшы гэтых мілых звяроў, адразу ж вырашыў шукаць іх маму, шмат часу на гэта не спатрэбілася», — напісаў беларус, прыклаўшы і адпаведнае відэа.
Рысь — жывёліна сямейства кашэчых, якая ў Беларусі ўнесеная ў Чырвоную кнігу. Нягледзячы на гэта, нядаўна Таварыства паляўнічых і рыбаловаў дабілася, каб на яе разам з бурым мядзведзем было дазволенае абмежаванае паляванне.
Чытайце таксама:
Беларусі пагражае нашэсце янота-паласкуна
У Петрыкаўскім раёне трапілі на камеру дзве рысі ВІДЭА
У Слуцкім раёне ў хлеў забрыла рысь ВІДЭА